Усе навіны

Ілля Кухарчык: «Размаўляў з Кавалевічам пра пераход у «Нёман», але ў «Белшыне» кансэнсусам вырашылі, што нікога ўвогуле не адпусцяць»

18 верасня, 21:59

Паўабаронца «Белшыны» Ілля Кухарчык распавёў, чаму не перайшоў у «Нёман».

«Размаўляў з галоўным трэнерам Гродна [Ігарам Кавалевічам пра пераход у «Нёман»]. Ну, тут у [«Белшыне»] паразмаўляў з трэнерамі, з кіраўніцтвам клуба, з кіраўніцтвам горада. І неяк кансэнсусам, увогуле, вырашылі, што нікога ўвогуле не адпусцяць і што дапаможам клубу захаваць прапіску вышэйшай лігі, а ўжо потым будзем рухацца далей у наступным годзе», – сказаў Кухарчык.