Усе навіны

Хары Кейн: «Напэўна, мы павінны былі весці ў ліку 4:1 ці 5:1 пасля трэцяга гола, але трэба аддаць належнае «Манчэстэр Юнайтэд»

21 верасня, 12:25

Нападаючы «Баварыі» Хары Кейн пракаментаваў перамогу каманды над «Манчэстэр Юнайтэд» (4:3) у матчы 1-га тура Лігі чэмпіёнаў.

«Вельмі добры пачатак нашай кампаніі. У канцы гульня стала крыху шалёнай, але я думаю, што ў цэлым мы больш кантралявалі мяч.

Напэўна, мы павінны былі весці ў ліку 4:1 ці 5:1 пасля трэцяга забітага гола, але трэба аддаць належнае «Манчэстэр Юнайтэд», ім хацелася вярнуцца ў гульню.

Мая роля ў камандзе? Я яшчэ толькі знаёмлюся з гульцамі, з трэнерам і прынцыпамі, па якіх мы жадаем гуляць. Сёння з Джамалам мы гулялі больш на пазіцыі дзясяткі, каб вінгеры маглі дзейнічаць амаль адзін у адзін супраць абаронцаў суперніка. Кожная асобная гульня будзе дыктаваць нам сваю манеру гульні.

Добра, што мы добра стартавалі. Не толькі сёння, а агулам у сезоне. Мы ўсё яшчэ можам удасканальвацца, а гэта добры знак», – сказаў Кейн.