Усе навіны

Вячаслаў Глеб: «Замест мяне БАТЭ ўзяў Кежмана – Містэра Нуль. Тады я нават не ператэлефанаваў. Цяпер барысаўчанам не адмовіў бы»

21 верасня, 22:01

Экс-нападаючы зборнай Беларусі Вячаслаў Глеб расказаў аб тым, чаму не перайшоў у БАТЭ летам 2011-га.

– Патэлефанаваў агент і сказаў, што «Франкфурт» на ўсе нашы ўмовы ідзе, падпісваем кантракт. І праз паўгадзіны тэлефануе Анатоль Анатольевіч Капскі.

Тады перад Лігай чэмпіёнаў Радзівонаў траўму атрымаў. Абяцаў, што буду асноўным, і Ганчарэнка быў не супраць. І пачаў думаць, што рабіць.

БАТЭ, Ліга чэмпіёнаў, умовы значна лепш, чым у другой бундэслізе. Не ведаў, што рабіць.

Але на мяне, напэўна, паўплывала тое, што брат перайшоў у «Вольфсбург». Думаў, што зноў будзем удваіх у Германii, думаў, што з другой лігі праб'юся наверх.

Адмовіў БАТЭ – нават не ператэлефанаваў. Потым зразумеў, што былі крыўды з боку БАТЭ. Тады яны замест мяне ўзялі Кежмана – Містэр Нуль. Ведаю яго заробак, але мне пофіг, хто і колькі зарабляе. Проста трансфер апынуўся міма.

– Шкадаеш, што адмовіў БАТЭ?

– Шчыра, цяпер, натуральна, БАТЭ не адмовіў бы. І было б лепей не адмаўляць яму тады, – сказаў Глеб.