Усе навіны

Юльян Дракслер пра пераход ў катарскі «Аль-Ахлі»: «Схлусіў бы, сказаўшы, што фінансавая частка не мела вырашальнага значэння»

21 верасня, 23:36

Навічок катарскага «Аль-Ахлі» Юльян Дракслер распавёў, чаму абраў менавіта такі варыянт працягу кар'еры.

«Я мог бы зараз сказаць, што пасля 12 гадоў, праведзеных у Еўропе, усё, што мяне цікавіць – гэта знаёмства з новай культурай, здабыццё новага міжнароднага досведу, удзел у займальным праекце ў арабскім свеце – і ігнараванне тэмы грошай.

Хоць гэтыя аспекты сапраўды дакладныя, я б схлусіў, калі б сказаў, што фінансавая частка не мела вырашальнага значэння ў дадзеным выпадку. У рэшце рэшт я прыйшоў да высновы, што новая фінансавая структура дасць мне больш магчымасцяў. Як для сям'і, так і для іншых праектаў па-за полем.

Нам гэта можа не падабацца, але футбол у арабскім свеце развіваецца вельмі хутка, за рахунак вялікіх фінансавых укладанняў будуюцца структуры, якія змогуць у будучыні скласці канкурэнцыю еўрапейскаму футболу.

Я застаюся пры сваім рашэнні і рады, што прыняў яго», – сказаў Дракслер.