Усе навіны

«Арсенал» падоўжыў кантракт з Эдэгорам

22 верасня, 12:50

«Арсенал» абвясціў пра працяг кантракта з капітанам каманды Марцінам Эдэгорам.

Дэталі новага кантракта з 24-гадовым нарвежцам не раскрываюцца, толькі ўдакладняецца, што ён доўгатэрміновы. Па інфармацыі Transfermarkt, ён разлічаны да лета 2028 года.

Папярэдняе пагадненне з паўабаронцам было разлічана да лета 2025 года.

Хаўбэк праводзіць чацвёрты сезон у лонданскім клубе. У яго актыве 27 галоў і 15 асістаў у 112 матчах за каманду. Ён ужо тройчы забіў у 7 гульнях сезона 2023/24.

Эдэгор у складзе «Арсенала» выйграў Суперкубак Англіі-2023.