Усе навіны

Клоп пра 3:1 з ЛАСК: «Цяжкі старт»

22 верасня, 13:15

Галоўны трэнер «Ліверпуля» Юрген Клоп пракаментаваў перамогу над ЛАСК (3:1) у Лізе Еўропы.

«Цяжкі старт. Хлопцы відавочна лічылі, што нічога добрага па першым тайме сказаць нельга. Але гэта было не так, мы сказалі ім, што трэба адкінуць негатыўныя думкі, што тады з'явіцца добры шанц пераламаць сітуацыю. У выніку так і адбылося.

Я вельмі-вельмі задаволены, бо ведаў, наколькі будзе складана. І сапраўды было складана. У рэшце рэшт, гэта была заслужаная перамога – і кропка», – сказаў Клоп.