Усе навіны

Мяч Энсіса з «Брайтана» ў вароты «Ман Сіці» – сярод прэтэндэнтаў на прэмію Пушкаша за найлепшы гол года

22 верасня, 17:58

ФІФА аб’явіла прэтэндэнтаў на званне аўтара самага прыгожага гола года – прэмію Пушкаша.

У лік узяты мячы ў перыяд з 19 снежня 2022 года да 20 жніўня 2023 года. Спіс прэтэндэнтаў і матчы, у якіх яны забілі галы:

Альвара Барэаль (мяч у матчы «Цынцынаці» – «Пітсбург»), Лінда Кайседа (Германія – Калумбія), Хуліа Энсіса («Брайтан» – «Манчэстэр Сіці»), Сон Кан Ін (Іарданія U-20 – Паўднёвая Карэя U -20), Сэм Кэр (Аўстралія – Англія), Браян Ласана («Гвадалахара» «Амерыка»), Гільерме Мадруга («Наварызонціна» – «Батафога»), Іван Моранте («Ібіца» – «Бургос»), Нуну Сантуш («Спортынг» » – «Баавішта»), Асхат Тагіберген (Казахстан – Данія), Беатрыс Дзанерата (Бразілія – Панама).

Відэа кожнага гола можна паглядзець тут. Пераможцу назавуць на пачатку 2024 года.