Усе навіны

Хаві: «Сумняваюся, што змагу застацца ў «Барселоне» на 15 гадоў»

22 верасня, 19:37

Галоўны трэнер «Барселоны» Хаві распавёў, колькі плануе працаваць у клубе.

– Як доўга сябе бачыце трэнерам «Барселоны»?

– 15 гадоў – думаю, гэта складана было б. Гэта «Барселона», тут кашмарна вялікія патрабаванні.

Былі моманты, калі атрымліваў вялікае задавальненне, а былі эпізоды, калі я пакутаваў. Гэта амерыканскія горкі.

Цяпер вельмі шчаслівы і адчуваю, што клуб давярае мне. Але сумняваюся, што змагу застацца тут на 15 гадоў, – сказаў Хаві.

Хаві ўзначаліў «Барселону» ў лістападзе 2021 года.