Усе навіны

Крышцiяну Раналду: «Буду працягваць гуляць, пакуль мае ногі не скажуць: «Крышцiяну, хопіць»

23 верасня, 11:32

Нападаючы «Аль-Насра» Крышцiяну Раналду ўпэўнены, што яго рана спісваюць з рахункаў. «Людзі гавораць, што Раналду скончыў, але гэта няпраўда. Я буду працягваць гуляць, пакуль мае ногі не скажуць: «Крышцiяну, хопіць». Я яшчэ шмат што магу. Я ўсё яшчэ кахаю футбол і кахаю забіваць галы. Я ўсё яшчэ кахаю перамагаць. Яны кажуць, што я скончыў, але я ўсё яшчэ даказваю, што гэта не так», - сказаў Раналду.