Усе навіны

Зяленскі прызначыў Андрэя Шаўчэнку сваім дарадцам

26 верасня, 21:57

Былы ўкраінскі нападаючы і трэнер Андрэй Шаўчэнка прызначаны пазаштатным дарадцам Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Адпаведны ўказ, датаваны 26 верасня, пад нумарам 589/2023 з’явіўся на сайце Офіса Прэзідэнта.

Нагадаем, што апошнім месцам працы Шаўчэнкі быў «Джэнаа», які ён пакінуў у студзені 2022 года.