Усе навіны

«Барселона» прапіша 1 млрд еўра адступных у кантракце 16-гадовага Ямаля

1 кастрычніка, 21:46

«Барселона» ў хуткім часе абвесціць пра падпісанне 3-гадовага кантракту з паўабаронцам Ламінам Ямалем. Гэта максімальны тэрмін пагаднення для 16-гадовага гульца па правілах ФІФА.

Па даных Фабрыцыа Рамана, «Барселона» абвесціць пра падпісанне кантракту ў панядзелак, нягледзячы на тое, што пагадненне было дасягнута яшчэ ў ліпені. Адступныя па кантракце 16-гадовага паўабаронцы складуць 1 мільярд еўра.

Ямаль правёў першы матч за «Барселону» ва ўзросце 15 гадоў і 290 дзён, стаўшы самым маладым дэбютантам клуба ў гісторыі Ла Лігі.