Усе навіны

Дзве футбалісткі «Смаргоні» перайшлі ў турэцкі «Унье Гюджу»

3 кастрычніка, 20:08

Футбалісткі «Смаргоні» Анастасія Сідарчук і Юлія Дубень працягнуць кар'еру ў Турцыі. Яны перайшлі ў «Унье Гюджу» з турэцкага другога дывізіёна.

У 23 матчах цяперашняга сезона за «Смаргонь» Сідарчук забіла 7 галоў. Дубень у 23 паядынках вызначылася 22 разы.

Абедзве футбалісткі ў пачатку 2022 года выступалі за турэцкі «Хатайспор» (Д1). Дубень у 7 сустрэчах забіла 8 мячоў. У Сідарчук адна гульня і адзін гол.