Усе навіны

«Валенсія»: «Выказваем абурэнне і непрыманне заявай Вінісіуса. З расізмам нельга змагацца шляхам хлусні»

5 кастрычніка, 19:39

«Валенсія» на сваім сайце апублікавала адказ на паказанні Вінісіуса Жуніяра, якія ён даў сёння ў судзе наконт расісцкага скандалу сёлета ў траўні.

«У сувязі з апублікаванай інфармацыяй аб нібыта зробленай у судзе заяве Вінісіуса аб тым, што ўвесь стадыён «Месталья» выкрыкваў расісцкія абразы ў яго адрас падчас матчу паміж «Валенсіяй» і «Рэалам» у мінулым сезоне, клуб хоча выказаць сваё здзіўленне, непрыманне і абурэнне.

Як публічна прызнаў сам Карла Анчалоці, нельга ні ў якім разе абагульняць паводзіны заўзятараў на ўвесь стадыён «Месталля».

Клуб цалкам ўсведамляе ўсю сур’ёзнасць гэтага пытання. Расізму няма месца ні ў футболе, ні ў грамадстве, але з ім нельга змагацца шляхам памылак ці неабгрунтаванай хлусні.

Гэтае пытанне патрабуе прыцягнення ўсіх і кожнага, і футбольны клуб «Валенсія» разумее, што мы павінныя быць скрупулёзна дакладнымі і адказнымі ў гэтай сітуацыі.

Заўзятараў «Валенсіі» нельга называць расістамі, і мы патрабуем, каб Вінісіус публічна выправіў сваю заяву, якую ён зрабіў сёння раніцай», – гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, 21 траўня ў матчы супраць «Валенсіі» Вінісіус падвергся абразам на расавай глебе, а ў канцы матча быў выдалены на ўдзел у сутычцы. Пасля таго ў Іспаніі ўзняўся гучны расісцкі скандал, паведамлялася, што бразілец нават можа прыгразіць сыходам з «Рэала».