Усе навіны

Абаронца данецкага «Шахцёра» Азараў: «Народ Грузіі вельмі падтрымлівае Украіну. Мы ведаем, што Расія – вельмі вялікі агрэсар»

5 кастрычніка, 19:47

Абаронца данецкага «Шахцёра» Іраклі Азараў сказаў Tribuna.com, што народ Грузіі падтрымлівае Украіну ў вайне з Расіяй.

«Ведаю, якая сітуацыя ва Украіне. Людзі не жывуць нармальна з-за вайны. Але «Шахцёр» робіць усё для гульцоў, каб яны не адчулі гэтага, каб яны былі ў бяспецы. Яны забяспечваюць нам бяспеку, што ўсё будзе нармальна. Ужо абвык да сірэны. Спачатку было цяжка, але зараз ужо адаптаваўся.

Хачу сказаць, што народ Грузіі вельмі падтрымлівае Украіну, бо мы ведаем, што Расія вельмі вялікі агрэсар у свеце. Яны аднялі ў нас Абхазію і Асецію. Усе, хто зараз знаходзіцца ў Грузіі, усё падтрымліваюць Украіну.

Нашы хлопцы таксама ідуць ваяваць разам з украінцамі. Сітуацыю ў нас таксама нельга назваць добрай, але я думаю, што ў будучыні ўсё будзе добра, і гэтая вайна скончыцца.

Вядома, бацькі хвалююцца, бо я адзінае дзіця ў сям'і – у мяне няма братоў або сясцёр. Жонку пакуль пакінуў у Грузіі. Думаю, што яна пасля Новага года прыедзе да мяне», – сказаў Азараў.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.