Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «У «Нёмана» была перавага ў свежасці. «Белшына» прыехала за гадзіну да гульні»

7 кастрычніка, 22:46

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пракаментаваў перамогу над «Белшынай» (3:1) у 24-м туры вышэйшай лігі.

«Хацеў бы выказаць словы павагі «Белшыне» – і гульцам, і трэнерскаму штабу за мужны матч. Улічваючы, што яны правялі сем гадзін у дарозе і прыехалі за гадзіну да гульні. У нас была перавага ў свежасці. Пакуль «Белшына» была на хаду – яна гуляла, і нават моманты нейкія ў іх былі ў контратаках. Але мы перамаглі 3:1, і сыходзім на перапынак з добрым настроем», – адзначыў спецыяліст.