Усе навіны

УЕФА перанёс 6 матчаў адбору Еўра-2024 U-17, якія павінны былі правесці ў Ізраілі

8 кастрычніка, 14:18

Матчы кваліфікацыі Еўра-2024 U-17, якія планаваліся правесці ў Ізраілі, УЕФА перанёс на нявызначаны тэрмін.

На кастрычнік планавалі 6 матчаў з удзелам Ізраіля, Бельгіі, Уэльса і Гібралтара. Іх не правядуць у запланаваныя даты - 11, 14 і 17 кастрычніка - з-за маштабнай атакі на Ізраіль з боку тэрарыстычнай групоўкі ХАМАС.

Фінальны турнір Еўра-2024 U-17 будзе праведзены на Кіпры з 20 траўня па 5 чэрвеня 2024 гады.