Усе навіны

Карлас Алос: «Лісаковіч не гуляе ў «Рубіне», а Савіцкаму далі адпачыць»

9 кастрычніка, 15:10

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Карлас Алос растлумачыў прычыны невыклікання ў каманду Віталя Лісаковіча і Паўла Савіцкага.

– Адсутнічаюць Віталь Лісаковіч і Павел Савіцкі. З чым звязана такое рашэнне?

– Гэта два вельмі таленавітых гульца, я вельмі на іх разлічваю. Сёння іх няма, але гэта не значыць, што іх болей не будзе ў зборнай. Проста так склаліся абставіны. Гэта дзве розныя сітуацыі.

Лісаковіч у «Рубіне» не гуляе. Ён сядзіць на лаўцы запасных, у яго няма гульнявой практыкі. Па ім прычына такая.

Савіцкаму вырашылі даць крыху адпачыць. Вельмі перагружаны, шмат матчаў правёў. У тым ліку і ў еўракубках за «Нёман» удзельнічаў, і за зборную ён гуляў.

Хочацца таксама прагледзець іншых футбалістаў, якія таксама сябе добра праяўляюць на гэтай пазіцыі. Але, паўтаруся, гэта два вельмі таленавітыя футбалісты, абодва вельмі важныя для нацыянальнай каманды і ў далейшым мы на іх разлічваем, – сказаў Алос.