Усе навіны

«Севілья» прызначыла галоўным трэнерам Дыега Алонса, які на ЧС-2022 трэніраваў Уругвай

10 кастрычніка, 19:35

«Севілья» абвясціла аб прызначэнні галоўным трэнерам 48-гадовага Дыега Алонса.

Апошнім месцам працы спецыяліста была зборная Уругвая, якую ён узначальваў са снежня 2021-га па снежань 2022-га.

Пры ім камандзе не ўдалося выйсці з групы на ЧС-2022, у якой акрамя уругвайцаў былі Партугалія, Гана і Паўднёвая Карэя.

Да зборнай Алонса працаваў з «Пеньяролем», парагвайскай «Алімпіяй», мексіканскімі «Пачукай» і «Мантэрэем», «Інтэрам» Маямі.

У «Севільі» былы футбаліст «Атлетыка» і аленсіі" заменіць звольненага Хасэ Луіса Мендзілібара. Зараз андалусійцы займаюць 14-е месца ў Ла Лізе і 3-е месца ў групе Лігі чэмпіёнаў.