Усе навіны

Андрэй Шаўчэнка: «Вітаю рашэнне УЕФА не разглядаць допуск расійскіх каманд U-17 на міжнародныя турніры»

11 кастрычніка, 13:25

Былы галоўны трэнер зборнай Украіны Андрэй Шаўчэнка пракаментаваў рашэнне УЕФА адмяніць дазвол на ўдзел у міжнародных спаборніцтвах зборных Расіі U-17.

«Вітаю рашэнне УЕФА не разглядаць допуск расійскіх каманд па футболе сярод гульцоў да 17 гадоў на міжнародныя турніры. Узроставая катэгорыя не мае ніякага значэння ў пытанні глабальнай справядлівасці.

Гэта маленькі, але важны крок. Дзякуй усім, хто быў уцягнуты ў перамовы.

Працягваем адстойваць інтарэсы Украіны на міжнароднай арэне», – напісаў Шаўчэнка ў фэйсбуку.