Усе навіны

Форвард Парагвая Санабрыя плюнуў у Месі падчас матчу кваліфікацыі ЧС

13 кастрычніка, 13:35

Зборная Аргенціны перамагла Парагвай (1:0) у матчы 3-га тура адбору на ЧС-2026. Адзіны гол на трэцяй хвіліне забіў Нікалас Атамендзі.

У канцы матча адбыўся негульнявы эпізод з удзелам Ліянеля Месі і Антоніа Санабрыі. Камеры зафіксавалі плявок парагвайца ў спіну сяміразовага ўладальніка «Залатога мяча», а таксама адказ Леа свайму крыўдніку.

Пасля матчу Месі сказаў: «Мне сказалі, што нехта плюнуў у мяне, але я гэтага не бачыў. Насамрэч я нават не ведаю, хто гэты хлопчык. Не хачу надаваць яму ніякага значэння, таму што потым ён раскажа пра гэта і стане вядомым».

Антоніа Санабрыя – выхаванец «Барселоны». У 2012 годзе парагвайскі форвард трэніраваўся з першай камандай, але праз два гады перайшоў у «Рому».