Усе навіны

Беларуска Ліннік пакінула «Аль-Хілаль» («Bet News»)

11 траўня, 13:14

Адна з лідэраў жаночай зборнай Беларусі па футболе Анастасія Ліннік пакінула «Аль-Хілаль», паведамляе «Bet News».

У гэты клуб паўабаронца перайшла ў канцы студзеня 2024 года з менскага «Дынама»-БДУФКа.

За гэты час беларуска згуляла ў трох матчах, у якіх забіла тры мячы і аддала дзве галявыя перадачы.

У чэмпіянаце Саудаўскай Аравіі «Аль-Хілаль» фінішаваў на 5-м месцы з 8. Адставанне ад 3-й пазіцыі склала 4 балы.