Усе навіны

Максім Скавыш: «Мая задача гуляць, дапамагаць «Шахцёру»

16 кастрычніка, 15:24

Нападаючы «Шахцёра» Максім Скавыш падзяліўся меркаваннем аб канцы сезона.

Каманда займае 13 месца, у актыве 3 ачкі.

– Мая задача гуляць, дапамагаць «Шахцёру». А там будзе відаць.

– У «Шахцёра» цяпер няпростая сітуацыя. Якім бачыш выйсце з яе?

– У нас трапіўся добры калектыў. Першы крок мы зрабілі: з мінусу вышлі. Найбліжэйшая гульня з «Белшынай» будзе важнай. Глядзім на ўсё з аптымізмам. Ужо нічога не змяніць, даводзіцца гуляць.

– Якія мэты на астатнюю частку сезона ў плане асабістай статыстыкі?

– У першую чаргу хочацца дапамагчы камандзе падняцца як мага вышэй у турнірнай табліцы. Задача – пазбегнуць пераходных матчаў. Хацелася б выйграваць, заўзятараў радаваць. Яны нас у цяжкую хвіліну падтрымліваюць, – сказаў Скавыш.

У 21 матчы сезона футбаліст забіў 6 мячоў.