Усе навіны

Аляксей Бага: «Трэба да зімы дажыць. Хочацца планаваць на будучыню, але жыццё паказала, што гэта бывае неабдумана. Жывем сённяшнім днём»

17 кастрычніка, 16:19

Галоўны трэнер «Шахцёра» Аляксей Бага падзяліўся меркаваннем аб сваёй будучыні. Нагадаем, тэрмін пагаднення з клубам складае яшчэ два гады.

– Трэба да зімы дажыць. Па-першае, як мы скончым сезон, па-другое, у вялікай групы гульцоў заканчваюцца кантракты, ёсць праславуты бан на заяўку новых гульцоў.

Тут вельмi шмат «але» на наступны год. Сапраўды, ёсць кантракт, але як паказвае жыццё, усё можа памяняцца ў любую хвіліну, як у станоўчы бок, так і ў адмоўны.

Вельмі хочацца ўсё гэта планаваць на будучыню, але жыццё паказала, што часам гэта бывае неабдумана. Таму жывем сённяшнім днём, – сказаў Бага.