Усе навіны

Максім Скавыш: «У «Шахцёры» вельмі крутая база»

17 кастрычніка, 17:23

Форвард «Шахцёра» Максім Скавыш падзяліўся меркаваннем аб клубнай базе.

– База вельмі крутая. Тут ёсць усё для маладых футбалістаў, каб яны развіваліся: аднаўленне, падрыхтоўка да трэніровак, два добрыя палі. Па беларускіх мерках вельмі крута.

Што да майго ўплыву на каманду, тут зыходзіць ад кожнага дасведчанага футбаліста па-рознаму. Я даволі спакойны чалавек па характары. Калі яны самі хочуць чагосьці дабіцца, то трэба ўкалываць. Тут ёсць для гэтага ўсе, умовы шыкоўныя, – сказаў Скавыш.