Усе навіны

Сяргей Кавальчук: «Я рукамі і нагамі за матч паміж зборнымі Беларусі і Расiі»

19 кастрычніка, 15:22

Так званы міністр спорту Беларусі Сяргей Кавальчук падзяліўся меркаваннем аб магчымым правядзенні матча паміж зборнымі Расіі і Беларусі.

Нагадаем, зборная Расіі адхілена ад афіцыйных міжнародных матчаў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Вядома, гэта магчыма. Лепш спытаць у кіраўнікоў нашых футбольных федэрацый. Чым больш яны будуць узаемадзейнічаць, тым лепш. Я рукамі і нагамі за такі матч, – сказаў Кавальчук.