Усе навіны

Перарваны з-за забойства двух фанаў матч Бельгія – Швецыя не будуць дагульваць, лік 1:1 зафіксаваны як канчатковы

19 кастрычніка, 16:12

УЕФА прыняў рашэнне пра матч адбору Еўра-2024 Бельгія – Швецыя, які перапынілі з-за забойства двух шведскіх заўзятараў у цэнтры Бруселя, дзе праходзіла гульня.

Сустрэча аб'яўлена перапыненай, яе не будуць даігрываць.

Вынік першага тайма – 1:1 – пацверджаны як канчатковы.

Абедзве каманды атрымаюць па ачку. Такім чынам у Бельгіі будзе 17 балаў у турнірнай табліцы групы F кваліфікацыі Еўра-2024, а ў Швецыі – 7. Бельгійцы, якія ўжо гарантавалі сабе месца ў фінальнай стадыі турніру, працягваюць лідзіраваць у групе. Шведы засталіся трэцімі, яны ўжо ўпусцілі шанц паехаць на Еўра. Другое месца з 16 ачкамі займае Аўстрыя, якая ўжо таксама гарантавана паедзе ў Германію.

Атрыманыя жоўтыя карткі ў гульні Бельгія – Швецыя застаюцца сапраўднымі – у першым тайме Матыяс Сванберг атрымаў папярэджанне.

Такое рашэнне абгрунтавана тым, што дагульванне матча на наступны дзень было немагчымым. Акрамя таго, Бельгійская і Шведская асацыяцыі футбола былі не супраць зафіксаваць лік 1:1.