Усе навіны

Саудаўская Аравія хоча прыняць чэмпіянат свету сярод жанчын у 2035 годзе

19 кастрычніка, 20:03

У Саудаўскай Аравіі маюць намер пазмагацца за правядзенне чэмпіянату свету сярод жанчын у 2035 годзе, сказала тэхнічны дырэктар жаночай зборнай Саудаўскай Аравіі Моніка Стааб.

«Веру, што ў жаночага футбола ў Саудаўскай Аравіі светлая будучыня», – сказала Стааб.

Саудаўская Аравія абвінавачваецца ў парушэнні правоў чалавека, у прыватнасці правоў жанчын. У краіне забаронены аднаполыя адносіны.

Раней паведамлялася, што Саудаўская Аравія можа прыняць ЧС-2034 сярод мужчын.