Усе навіны

«Ліверпуль» паспрабуе падпісаць Мусіялу, але трансферу можа перашкодзіць сяброўства паўабаронцы з Беллінгемам

20 кастрычніка, 13:01

«Ліверпуль» спадзяецца падпісаць атакуючага паўабаронцу «Баварыі» Джамала Мусіялу, паведамляе Mirror.

Паводле інфармацыі крыніцы, англійскі клуб хоча скарыстацца нявызначанасцю ў будучыні іграка. Перамовы Мусіялы з «Баварыяй» наконт новага кантракту пакуль прыпыніліся. Дзеючае пагадненне заканчваецца летам 2026 года.

Да таго ж Мусіяла незадаволены тым, што не заўсёды трапляе ў стартавы склад мюнхенскай каманды.

Аднак трансферу можа перашкодзіць сяброўства Мусіялы з Джудам Белінгемам, які перайшоў гэтым летам у «Рэал». Мадрыдцы, у сваю чаргу, будуць таксама назіраць за немцам.

Мусіяла ў гэтым сезоне забіў 1 гол і аддаў 2 асістам у 8 матчах.