Усе навіны

Нападнік «Нёмана» Краўцоў: «Забілі першымі але, на жаль, утрымаць пераможны лік не атрымалася»

21 кастрычніка, 23:12

Нападнік «Нёмана» Максім Краўцоў пракаментаваў нічыю з «Тарпеда-БелАЗ» (1:1).

– Мы былі гатовыя да таго, што матч пройдзе ў барацьбе з першай і да апошняй хвіліны і менавіта на такую гульню мы настройваліся першапачаткова. Па развіцці сітуацыі на полі можна было сказаць, што гульня ідзе да першага гола. Мы забілі першымі але, на жаль, утрымаць пераможны лік не атрымалася.

– Ты рабіў на полі шмат працы без мяча: увесь час уступаў у адбор, шмат дапамагаў у абароне. Можаш неяк ацаніць сваю гульню?

– Я выйшаў на поле ўжо ў другой палове матчу, У мяне было больш сіл, таму на мяне і легла задача быць актыўным пры гульні без мяча. Часта мне падказваў Савіцкі: казаў, куды лепш зрушыцца, дзе згуляць вышэй, а дзе ніжэй.

– Ад цябе многія чакалі нейкага незвычайнага святкавання гола... пакуль новае не прыдумаў?

– Я і гэтым разам паспрабаваў выканаць нешта незвычайнае, але, можа быць, не ўсе ўбачылі. Калі забʼю ў наступных турах, то абавязкова адсвяткую гол як-небудзь па-новаму, – сказаў Краўцоў.