Усе навіны

Сяргей Паліцевіч: «Трэба проста болей забіваць, каб напружанасці не адчуваць»

22 кастрычніка, 16:08

Абаронца мінскага «Дынама» Сяргей Паліцевіч падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Мінскам» (1:0).

– Цяжкі матч выдаўся. Сам вынік 1:0 гаворыць пра гэта. У цэлым кантралявалі гульню і не далі стварыць саперніку ніякіх момантаў. Трэба проста больш забіваць, каб потым такой напружанасці не адчуваць. Давялі паядынак да лагічнага завяршэння. Цяпер можна крыху выдыхнуць. Але наперадзе яшчэ пяць гульняў.

– Ці сачылі вы асабіста або з камандай за матчам «Нёмана» у Жодзіна?

– Вядома, сачылі. Быў заезд на базу і ўсім калектывам глядзелі гульню, – сказаў Паліцевіч.