Усе навіны

Яромка пасля 2:1 над БАТЭ: «Нам сёння закрылі фінансавае пытанне. Адгэтуль вынік, мусіць»

26 кастрычніка, 08:52

Галоўны трэнер «Мінска» Сяргей Яромка пасля перамогі над БАТЭ (2:1) заявіў, што кіраўніцтва клуба пагасіла даўгі перад камандай.

– У каманды няма даўгоў. Нам сёння закрылі фінансавае пытанне. Адгэтуль вынік, мусіць. Была дадатковая матывацыя. Дзякуй кіраўніцтву, што не забывае пра нас, – сказаў Яромка.