Усе навіны

Сяргей Яромка: «Пяцігорца бралі не кукурузу ахоўваць. У матчы з БАТЭ на полі была адзіная каманда»

26 кастрычніка, 09:33

Галоўны трэнер «Мінска» Сяргей Яромка падзяліўся меркаваннем аб матчы з БАТЭ (2:1).

– Добрая гульня з добрым супернікам. Класны антураж. Даўно не быў на «Гарадскім». На гэтым стадыёне некалі БАТЭ я ўжо абыгрываў. Наш план абсалютна спрацаваў і прынёс нам тры ачкі. перамога заканамерная. Жадалі ўцягнуць у пазіцыйны напад суперніка і шукаць шанц на контратаках. У нас гэта атрымалася. Мог яшчэ і Пячура пры ліку 1:1 забіць. Удзячны хлопцам за тое, што выстаялі псіхалагічна.

Пяцігорца мы бралі не кукурузу ахоўваць, а як паўнавартаснага сябра нашай каманды. А Грэковіч не тварыў сёння цуды ў абароне? А Пячура? А Малашэвіч? Сёння на полі была адзіная каманда, – сказаў Яромка.