Усе навіны

«Калі не пераспіш са мной, то раскажу ўсім, што ты лесбіянка». Экс-футбалістка зборнай Іспаніі расказала пра шантаж з боку прэзідэнта аднаго з клубаў.

27 кастрычніка, 10:30

Былая футбалістка зборнай Іспаніі Анхелес Парэха распавяла, як яе шантажаваў прэзідэнт аднаго з клубаў.

«Або ты пераспіш са мной, або я раскажу ўсім, што ты лесбіянка», – сказаў мне прэзідэнт аднаго з клубаў. Я адказала: «Лепш быць лесбіянкай і каб усе пра гэта ведалі, чым спаць з табой», – распавяла Парэха.

Анхелес гуляла на прафесійным узроўні з 1988-га па 2011-ы год. На працягу сваёй кар'еры выступала за «Сабадэль» (Іспанія), «Тарына», «Торэс», «Рому», «Рэджыну» (усе – Італія) «Такаразука Бані» (Японія).