Усе навіны

«Атлетык» папрасіў сваіх заўзятараў пазбягаць скандаванняў, якія падштурхоўваюць да гвалту або носяць ксенафобскі характар

27 кастрычніка, 16:51

«Атлетык» хоча выкараніць на «Сан-Мамесе» выказванні з боку заўзятараў, якія носяць ксенафобскі характар або заклікаюць да гвалтоўных дзеянняў.

З падобнай ініцыятывай клуб звярнуўся да фанатаў у пятніцу. У звароце адзначаецца, што праявы падобных паводзін мелі месца ў матчах супраць «Рэала» і «Хетафе» ў гэтым сезоне, а таксама ў 5 гульнях мінулага.

«Падобныя дзеянні прадугледжваюць санкцыі як для тых, хто іх робіць, а таксама для самога клуба. Такое стаўленне не прыносіць нам ніякай карысці.

Заўзець за «Атлетык» – адзінае, што адпавядае нашай гісторыі і рэпутацыі, і нават больш за тое, калі мы хочам і далей ганарыцца тым, што мы найлепшыя заўзятары ў свеце.

Менавіта таму мы просім вашай адданасці і супрацоўніцтва, каб выкараніць такія паводзіны, якія не толькі наносіць фінансавы ўрон клубу, але і шкодзяць добраму іміджу нашай арганізацыі і заўзятараў», – гаворыцца ў заяве клуба.