Усе навіны

Жазэ Маўрынью: «Серыя А зрабіла нам чарговы падарунак – матч у нядзелю, а не панядзелак»

30 кастрычніка, 15:52

Галоўны трэнер «Ромы» Жазэ Маўрынью паскардзіўся на шчыльны графік матчаў і адсутнасць павагі да сваіх гульцоў пасля выязной паразы ад «Інтэра» (0:1) у 10-м туры Серыі А.

«Нягледзячы на ўсю стомленасць і недастатковую колькасць часу на падрыхтоўку да матчу, думаю, хлопцы правялі добрую гульню. Думаю, не толькі ў мяне, але і ва ўсіх было адчуванне, што матч скончыцца ўнічыю. Каманда спакойна спраўлялася з усімі цяжкасцямі. Я задаволены гульнёй каманды ў такіх складаных умовах – у нас не было паловы складу.

Мне шкада, што няма павагі да гульцоў – стаўленне Марэскі (арбітр матчу – Tribuna.com) да Манчыні і Ндзіку шмат аб чым кажа. А яшчэ Серыя А зрабіла нам чарговы падарунак – матч у нядзелю, а не ў панядзелак. Мне сумна, таму што мы заслугоўвалі большага», – сказаў Маўрынью.

Паміж матчам «Ромы» супраць «Славіі» ў Лізе канферэнцый (2:0) і ўчарашняй гульнёй з «Інтэрам» прайшло менш за тры суткі. Пры гэтым «Аталанта» і «Фіярэнціна», якія таксама гулялі свае еўракубкавыя матчы ў чацвер, правядуць матчы чэмпіянату сёння вечарам.