Усе навіны

4 лістапада на матчы АПЛ упершыню будзе працаваць жаночы арбітр

3 лістапада, 13:10
1

Заўтра, 4 лістапада, у чэмпіянаце Англіі адбудзецца гістарычная падзея.

Упершыню на матчы АПЛ чацвёртым (рэзервовым) арбітрам будзе працаваць жанчына – Рэбека Уэлч прызначаная на гульню паміж «Фулхэмам» і «Манчэстэр Юнайтэд». Раней яна стала першай жанчынай, якая абслугоўвала матч Кубка Англіі.

Акрамя Уэлч, на гэтым матчы таксама будзе працаваць Шон Месі-Эліс, якая будзе выконваць функцыі асістэнта ВАР.

Стартавы свісток заўтрашняга матча «Фулхэм» – «Манчэстэр Юнайтэд» – у 15:30.