Усе навіны

«Рэал» паспрабуе падпісаць Мусіялу, калі сарвецца трансфер Мбапэ

5 лістапада, 12:36

У «Рэала» ёсць запасны план на выпадак зрыву трансферу нападаючага «ПСЖ» Кіліяна Мбапэ, паведамляе ESPN са спасылкай на Bild.

У такім выпадку мадрыдцы адмовяцца ад ідэі набыцця зорнага гульца ў атаку, а нацэляцца на падпісанне 20-гадовага Джамала Мусіялы з «Баварыі».

Цяпер мюнхенцы вядуць перамовы з футбалістам аб падаўжэнні кантракту, які заканчваецца ў 2026 годзе, і павінны ўтрая падняць яму заробак – да 8 мільёнаў еўра ў год. Сам Мусіяла пакуль не жадае прымаць канчатковае рашэнне.

Таксама за Джамалам сочыць «Манчэстэр Сіці».

У бягучым сезоне немец правёў 13 матчаў, у яго актыве 4 галы і 3 асісты. Падрабязная статыстыка – тут.

Учора «Рэал» выступіў з афіцыйнай заявай па Мбапе – адзначыў, што не вядзе з ім перамовы. Па дадзеных інсайдэра Фабрыцыа Рамана, гэта было зроблена для таго, каб не ствараць новы канфлікт паміж Кіліянам і «ПСЖ».