Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «Мне і кіраўніцтву «Нёмана» хацелася б захаваць каманду. Незаменных няма – ні гульцоў, ні трэнераў»

5 лістапада, 23:33

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч падзяліўся меркаваннем аб магчымым сыходзе гульцоў каманды.

– Няма асцярогі, што гульцы пяройдуць у клубы з больш выгаднымі прапановамі?

– Каманда будуецца 2-3 гады. У гэтым годзе добра правялі селекцыйную працу. Усе гульцы, якіх набылі, сталі ключавымі.

Мне і кіраўніцтву хацелася б захаваць каманду. Але мы можам толькі прапанаваць. У хлопцаў ёсць прапановы. У канцы сезона будуць глядзець. Незаменных няма – ні гульцоў, ні трэнераў, – сказаў Кавалевіч.