Усе навіны

«Манчэстэр Сіці» не прайграе 18 матчаў запар у еўракубках, гэта новы англійскі рэкорд

8 лістапада, 15:20

«Манчэстэр Сіці» абыграў «Янг Бойз» (3:0) у матчы Лігі чэмпіёнаў.

У актыве гараджан 18 матчаў у еўракубках без паражэнняў запар. Гэта новы рэкорд Англіі. Каманда атрымала 12 перамог і 6 разоў згуляла ўнічыю.

«Ман Сіці» перасягнуў дасягненне «Вэст Хэма», які са жніўня 2022 па кастрычнік 2023 года не прайграваў у 17 матчах еўракубкаў запар.

Дзякуючы гэтай перамозе «Ман Сіці» датэрмінова выйшаў у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў.