Усе навіны

Мікалай Хадасевіч пра экс-трэнера брэсцкага «Дынама» Лічкі: «Там, дзе попа ў цяпле, там увогуле добра»

8 лістапада, 22:09
1

Журналіст Мікалай Хадасевіч на сваім YouTube-канале «Hodasevich-LIVE» пракаментаваў словы экс-трэнера брэсцкага «Дынама» Марцэла Лічкі пра белклубы ў РПЛ.

– Вось чытаеш часам выказванне быццам бы паважаных людзей, быццам бы знаёмых людзей, якія працавалі з Брэсцкім «Дынама», пакінулі самае прыемнае ўражанне. І тут вось гэтая вось фраза, гэта магло б дапамагчы, стаць прыкладам. Прыкладам увогуле для чаго? Для каго? Каму дапамагчы? Як дапамагчы?

Ну, з іншага боку, за апошнія гады Марцелла Лічкі столькі было супярэчлівых выказванняў. І ўсё, мусіць, залежыць ад таго, у якім месцы ён знаходзіцца. Калі ён знаходзіцца бліжэй да Чэхіі, то ён гаворыць пра Беларусь так. Калі ён знаходзіцца ў Беларусі, то гаворыць пра Беларусь так. Калі ён знаходзіцца ў Расіі, то зараз ён кажа пра Беларусь так.

Гэта значыць, увогуле, там дзе попа ў цяпле, там увогуле добра. Я не буду казаць пра тое, што ўвогуле чэшскі спецыяліст разважае пра тое, што рабіць беларускаму футболу. Гэта ўжо добра. Па нацыянальнай прыналежнасці мы тут мераць не будзем, – заявіў Хадасевіч.