Усе навіны

«Рэал» не адмаўляўся ад Мбапэ – клуб хоча застрахаваць сябе ад рэпутацыйнай шкоды ў выпадку зрыву трансферу

9 лістапада, 09:42

Французскае выданне RMC Sport абвергла інфармацыю іспанскіх журналістаў Cadena SER, што «Рэал» канчаткова адмовіўся ад трансферу нападаючага «ПСЖ» Кіліяна Мбапэ нават на правах свабоднага агента.

Адзначалася, што на гэта ёсць тры прычыны – заробак гульца, яго ўзрост і набыццё 17-гадовага Эндрыка з «Палмейрас».

Крыніца сцвярджае, што «Рэал» сам дае гэтую інфармацыю праз блізкія да сябе СМІ. Мэта гэтага – мінімізаваць рэпутацыйнага рызыкі, калі пераход 24-гадовага француза сапраўды сарвецца. Мадрыдцы пры гэтым працягваюць працаваць над пагадненнем і такім чынам правакуюць самога Мбапэ дзейнічаць.

Статыстыка Кіліяна ў бягучым сезоне тут.