Усе навіны

«Cлавія» перамагла ў ЧБ упершыню з верасня

10 лістапада, 18:53

У матчы 28-га тура чэмпіянату Беларусі «Cлавія» на выездзе перайграла «Шахцёр» (1:0). Каманда з Мазыра перапыніла няўдалую серыю, якая ўключыла ў сябе 4 матчы без перамог.

Апошняя вікторыя зафіксаваная 24 верасня ў паядынку супраць «Іслачы» (2:1).

«Cлавія» займае сёмае месца, у актыве ёсць 39 балаў.