Усе навіны

Трэнер зборнай Беларусі U-17 Караткевіч: «ЧБ, на жаль, не вельмі высокага ўзроўню. Узровень акадэмій – пытанне дыскусійнае»

11 лістапада, 14:43

Трэнер зборнай Беларусі U-17 Зміцер Караткевіч пракаментаваў узровень беларускага чэмпіянату і акадэмій, адкуль у зборную прыходзяць маладыя гульцы.

– У нас жа ўсе футбалісты прадстаўляюць беларускі чэмпіянат. Пайшло б зборнай на карысць, калі б некаторыя нашы гульцы ў раннім узросце з'яжджалі ў замежныя акадэміі – напрыклад, у расійскія?

– Вельмі складанае пытанне. Калі б нашыя футбалісты зʼяжджалі, мы бачылі б, у якім стане яны вяртаюцца ў зборную. Але, нажаль ці на шчасце, яны застаюцца ў нас у краіне. І мы маем тых футбалістаў, якіх маем.

Вядома, я больш адштурхоўваўся б ад таго, які чэмпіянат у нас у краіне. Наша ліга, нажаль, не вельмі высокага ўзроўня. І я хацеў бы, каб мы падвышалі ўзровень працы ўнутры акадэмій. І тады за кошт узаемных старанняў рос бы наш унутраны чэмпіянат. А калі ліга будзе расці ў плане канкурэнтаздольнасці, тады і самі футбалісты выйдуць на больш высокі ўзровень. Як, напрыклад, у той жа зборнай Шатландыі, чые прадстаўнікі гуляюць ва ўмоўных «Манчэстэр Юнайтэд», «Лідсе». Таму што, калі футбаліст знаходзіцца ў такіх клубах, ён мае пастаянны досвед гульні з «Ліверпулем», «Чэлсі», «Тотэнхэмам», «Манчэстэр Сіці» і гэтак далей. Напэўна, сёння я хацеў бы, каб менавіта наш чэмпіянат вырас у якасці.

– Наколькі задаволеныя ўзроўнем нашых акадэмій?

– Таксама пытанне дыскусійнае. Раз мы выканалі задачу па выхадзе ў элітны раунд напрамую, з другога месца… У першую чаргу хацеў бы падзякаваць трэнерам са структуры акадэмій мінскага «Дынама», «Энергетыка-БДУ», «Цэнтра футбола», «Шахцёра», акадэміі футбола БФФ. Гэта асноўныя пастаўшчыкі кадраў. І калі гэтыя футбалісты, якіх яны вырошчваюць, трапілі ў зборную і змаглі дабіцца пэўнага выніку, то я, напэўна, застануся задаволены ўзроўнем падрыхтоўкі і выказваю падзяку акадэміям, адкуль гэтыя гульцы да нас прыйшлі, – сказаў Караткевіч.