Усе навіны

Данііл Зорын: «Гульня за мінскае «Дынама» дапамагае мне падужэць. Упершыню жыву адзін, удалечыні ад дома»

14 лістапада, 13:22

Расійскі паўабаронца мінскага «Дынама» Данііл Зорын распавёў, якія ў яго ўражанні ад беларускай вышэйшай лігі.

«Імкнемся выканаць мэту, пастаўленую на гэты сезон. Я прыйшоў пасля першага круга, і цяпер мы ідзем на першым месцы. Засталося два матчы. Трэба іх выйграць і стаць чэмпіёнамі.

Што тычыцца мяне, то я нядрэнна гуляю ў апошніх матчах, забіў некалькі галоў, аддаў галявую перадачу, прызнаны гульцом месяца, але галоўнае, што каманда перамагае. Засталося два матчы.

Сто адсоткаў мне гэта дапамагае падужэць. Я ўпершыню з'ехаў удалячынь ад хаты, я ўпершыню жыву адзін. Цяпер ідзе працэс адаптацыі да дарослага жыцця, ды і ў футбольным плане чэмпіянат Беларусі вышэй, чым моладзевыя лігі. За асноўную каманду «Спартака» я ўсё ж такі правёў не так шмат матчаў», – сказаў Зорын.