Усе навіны

Матч зборнай Беларусі супраць Косава будуць судзіць балгары

19 лістапада, 20:48

21 лістапада пройдзе апошні матч для беларускай зборнай у межах кваліфікацыі Еўра-2024 супраць зборнай Косава. На гульню прызначана брыгада арбітраў з Балгарыі.

Галоўны суддзя – Георгій Кабакаў. Асістэнтамі на лініях будуць Марцін Маргарытаў і Дзіян Валкаў. Чацвёрты суддзя – Волен Чынкаў.

Брыгаду VAR узначаліць Драгамір Драганаў, а дапамагаць яму будзе Васімір Эль-Хаціб.