Усе навіны

Карлас Алос: «Не давяраю таму, што пішуць у інтэрнэце і газетах. У Беларусі ўбачыў выдатную, адкрытую і нармальную краіну»

21 лістапада, 18:24
4

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Карлас Алос выказаўся наконт жыцця і працы ў Беларусі.

«Я шмат чуў пра Беларусь яшчэ да таго, як апынуўся тут. Асабліва калі працаваў у Польшчы і ў Казахстане. Усе, хто тут бываў, казалі пра краіну толькі добрае. Калі я прыехаў сюды, адкрыў Беларусь, як цудоўную краіну. Я вельмі улюбіўся ў Мінск, гэта вельмі прыгожы горад. Цяжка сказаць, якая краіна самая лепшая. Бо кожная з іх мае свае асаблівасці. І мне вельмі падабаецца адкрываць для сябе гарады ў якіх я працую. Гэта дае мне магчымасць сустракаць людзей з усяго свету.

Ведаеце, я не вельмі давяраю таму, што пішуць у інтэрнэце і газетах. Паколькі тут вельмі лёгка памыліцца ў той ці іншай сітуацыі. Як ты можаш быць упэўнены ў рэальнасці таго, што адбываецца, якое табе падаюць СМІ, калі не бачыш гэта на свае вочы? Калі ў жніўні, я прыехаў у Беларусь, я ўбачыў выдатную краіну. Краіну адкрытую і зусім нармальную. Менск – прыгожы і добра арганізаваны горад», – сказаў Алос.

Паказаць яшчэ 4