Усе навіны

Антон Амельчанка: «У зборнай Беларусі гуляюць людзі, якім хутка заканчваць»

22 лістапада, 12:52

Трэнер «Славіі» Антон Амельчанка падзяліўся меркаваннем аб выступленнях зборнай Беларусі. Напярэдадні каманда абгуляла Косава (1:0).

– Зборная Беларусі выйграла апошнія матчы, згуляўшы на нуль, і гэта добра для нас. Іншая справа, што новых прозвішчаў няма ў складзе. Гуляюць людзі, якім хутка заканчваць. Магчыма, у наступнай адборачнай кампаніі будзе змена. Але ў любым выпадку перамогі – гэта выдатна, – сказаў Амельчанка.