Усе навіны

Месі пашкодзіў прыводную мышцу ў матчы з Бразіліяй

22 лістапада, 20:22

Ліянель Месі не змог дайграць свой апошні афіцыйны матч сёлета з-за болю ў пахвіннай зоне.

Падчас матчу кваліфікацыі ЧС-2026 супраць Бразіліі Месі некалькі разоў звяртаўся па дапамогу да медыкаў зборнай Аргенціны.

Пасля гульні ён пацвердзіў, што атрымаў пашкоджанне: «Я адчуў дыскамфорт у прыводнай мышцы. Гэта быў мой апошні матч у гэтым годзе, таму ў мяне ёсць час, каб аднавіцца і пачаць 2024 з поўнай аддачай».

Нагадаем, «Інтэр» Маямі не змог выйсці ў плэй-оф МЛС, таму сёлета Месі больш не згуляе.