Усе навіны

Жаночая «Ворскла» чацвёрты раз запар выйграла кубак Украіны. Аналітыкам у клубе працуе беларус Сіняк

25 лістапада, 17:52

Жаночая «Ворскла» выйграла кубак Украіны-2023, абгуляўшы ў фінале «Крыўбас» (2:0).

Такім чынам, палтаўскі клуб чацвёрты раз запар выйграў жаночы Кубак Украіны.

Адзначым, што аналітыкам у трэнерскім штабе каманды працуе беларус Дзмітрый Сіняк, вядомы як спартыўны журналіст і эксперт па жаночым футболе.