Усе навіны

«Нёман» прадставіць Беларусь у Лізе канферэнцый другі год запар

26 лістапада, 15:44

«Нёман», які заваяваў сярэбраныя медалі чэмпіянату Беларусі, другі год запар прадставіць Беларусь у Лізе канферэнцый УЕФА.

Свой шлях гродзенская каманда пачне з першага кваліфікацыйнага раўнда.

У сезоне-2023/24 «Нёман» таксама ўдзельнічаў у кваліфікацыі Лігі канферэнцый і дайшоў да 3-га раўнда, дзе саступіў «Цэле» (0:1, 1:4).